Турнир по футболу в г.Городок 28-29.10.2023 г.
28-29 кастрычніка ў горадзе Гарадку праходзіў адкрыты міжнародны турнір па футболе сярод юнакоў 2011- 2012 года нараджэння, прысвечаны 80-ай гадаўшчыне вызвалення Гарадоцкага раёна ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў. Удзел ў спаборніцтвах бралі 8 каманд : 4 з Беларусі і 4 са спартыўных школ горада Калінінграда і Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Зборная каманда шумілінскіх СШ № 2 імя А.І. Дубасарскага і СШ №1 імя П.А. Акуцыёнка на працягу 2 дзён паказала неблагую гульню і заняла 4 выніковае месца. Лепшым гульцом каманды быў прызнаны абаронца Талсты Дзмітрый.